Галоўная
Аб гурце
Гісторыя:
Стварэнне і прарыў
1980-1982
1983
1984-1985
1986-1989
1990-1993
1995-1998
2000-2002
2003-2006
2006-2008
Музычны стыль







Планы на будучыню

Як паведамілі ў ліпені 2006 года, U2 запісваюць разам з Рікам Лалам новы альбом, але не вядома на якой стадыі знаходзіцца вытворчасць. Па словах Боно, ёсць 24 песні з апошніх сесій, і 11 з іх група ўзяла для наступных запісаў. 12 верасня на афіцыйным сайце групы паведамілі, што група працуе над новым альбомам у Abbey Road Studios. Боно намякнуў, што новы матэрыял будзе перараджэннем саўнда U2. "Мы працягнем быць групай, але, можа, року прыйдзецца ісці далей, можа, рок павінен стаць нашмат цяжэй. Як бы то ні было, ён не застанецца такім, які ён цяпер ёсць," — кажа ён. У снежні 2006 у інтэрв'ю часопісу Q Эдж заявіў, што новы альбом будзе вельмі меладычным. Таксама Боно, як перадае часопіс Rolling Stone, заявіў: «Мы дасягнулі канца таго, дзе мы былі апошніх два альбома. Я жадаю падняць усё гэта на новы ўзровень».

Вакаліст U2 Боно заявіў, што чарговая пласцінка калектыва здзівіць яго прыхільнікаў. У прыватнасці, на новыя кампазіцыі групы паўплывалі транс, метал і мараканская музыка, паведамляе NME.

Боно паведаміў, што раней у 2007 годзе група пабывала ў Марока і наведала фэст рэлігійнай музыкі. Тамака жа былі запісаны дэманстрацыйныя трэкі, над якімі калектыў працягвае працаваць і цяпер, знаходзячыся на поўдні Францыі. Таксама спявак дадаў, што некаторыя новыя песні U2 апынуцца суцэль дарэчнымі на танцпляцы, а ў іншых будуць гучаць вельмі цвёрдыя гітарныя партыі. «Матэрыял не падобны на штосьці з таго, што мы рабілі раней. Гэтыя песні наогул ні на што не падобныя», — дадаў Боно.

Новы альбом, які, магчыма, атрымае назоў No Line on the Horizon, выйдзе ў пачатку 2009 года і ўлучыць у сябе кампазіцыі Get on Your Boots, For Your Love, Breathe, No Line on the Horizon і васьмімінутная Moment of Surrender. Прадзюсарамі з'яўляюцца Браян Іно і Даніэль Лануа.

Тэксты песень
Фота \ відэа
Альбомы (дыскаграфія)
Склад:
Боно
Эдж
Адам Клейтан
Лорэнс Джозеф
Грамадская дзейнасць
Асобная праца
Іншыя праекты