Галоўная
Аб гурце
Гісторыя:
Стварэнне і прарыў
1980-1982
1983
1984-1985
1986-1989
1990-1993
1995-1998
2000-2002
2003-2006
2006-2008
Музычны стыль







Іншыя праекты

У 1985 годзе Боно разам з ірландскай групай Clannad запісаў песню In a Lifetime («За адно жыццё»). У 1987 Боно і Эдж напісалі песню She’s a Mystery to Me («Яна для мяне загадка») для Роя Орбісана, песня ўвайшла ў яго альбом Mystery Girl. Яны жа напісалі для аднайменнага фільма аб Джэймсе Бондзе загалоўную песню «GoldenEye» («Залатое вока»), якую выканала Ціна Цернэр. У 1996 Лары Маллен і Адам Клейтан напісалі знакамітую інструментальную тэму да фільма «Місія невыканальна». U2 і Green Day у падтрымку Music Rising запісалі песню The Saints Are Coming («Святыя ідуць») групы The Skids.

Акрамя музыкаў, U2 супрацоўнічалі з пісьменнікамі, уключаючы амерыканца Ўільяма З. Барроуза, які прыняў удзел у іх відэа Last Night on Earth («Апошняя ноч на Зямлі») незадоўга да сваёй смерці. Яго верш A Thanksgiving Prayer («Падзячная малітва») быў выкарыстаны ў якасці відэафрагмента на Zoo TV Tour. Іншымі з'яўляюцца Ўільям Гібсан і Ален Гінсберг. У 2000 годзе група запісала дзве песні на саўндтрэк да фільма Віма Вендэрса «Гатэль „Міліен даляраў“», уключаючы The Ground beneath Her Feet («Зямля ў яе пад нагамі»), напісаную на словы Салмана Рушды. Чарльз Букоўскі таксама паўплываў на песні, напісаныя Боно, асабліва на Dirty Day.

Музыкі кажуць, што на іх больш за ўсё паўплывалі The Who, The Clash, The Ramones, The Beatles і Пацці Сміт. У сваю чаргу, іншыя музыкі знаходзіліся пад уплывам прац U2. Песні U2 выконваліся Мэры Джэй Блайдж, Джоні Кэшам, групай The Chimes, Джо Кокерам, Pearl Jam, Джэймсам Блантам, Pet Shop Boys, Radiohead, Keane, The Bravery, The Smashing Pumpkins.

Тэксты песень
Фота \ відэа
Альбомы (дыскаграфія)
Склад:
Боно
Эдж
Адам Клейтан
Лорэнс Джозеф
Грамадская дзейнасць
Асобная праца
Іншыя праекты