![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
War 1983 У 1983 годзе U2 выпускаюць новы альбом War («Вайна»). Альбом уключаў у сябе песню Sunday Bloody Sunday («Крывавая нядзеля»), якая была рэакцыяй групы на хваляванні ў Паўночнай Ірландыі. Часопіс Rolling Stone пісаў, што здольнасць выкарыстаць вялікую колькасць вобразаў у песні, якая першапачаткова аб рэлігійнай нянавісці, і ператварэнне яе ў заклік да ўсіх хрысціян аб'яднацца і абвясціць перамогу над злом і смерцю, паказваюць магчымасці групы пісаць глыбокія і выразныя вершы. Песня New Year’s Day («Новы год») была першым міжнародным хітом групы. Яна ўваходзіла ў хіт-парад Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Канал MTV стала круціў кліп песні, што было знаёмствам шырокай амерыканскай публікі з U2 .
Упершыню на канцэртах групы ў Еўропе і ЗША не было вольных месцаў. Вобраз Боно, які размахівае белым сцягам падчас выканання Sunday Bloody Sunday, стаў звыклым для усіх. На гастролях War Tour U2 запісалі альбом Under a Blood Red Sky («Пад крывава-чырвоным небам») і відэа, якія былі добра сустрэты і радыё, і тэлебачаннем і павялічылі колькасць прыхільнікаў групы. Невыгадны кантракт групы з Island Records сканчаўся, і ў 1984 году яны падпісалі іншы. Адмовіўшыся ад вялікага пачатковага ганарару, яны дамовіліся вярнуць правы на ўласныя песні, падоўжыць кантракт, павялічыць аўтарскі ганарар, а таксама перагледзець некаторыя агульныя пункты дамовы. |
|
|||||||||||||||||||||||||